Усе навіны

«Лестэр» можа запрасіць Потэра

3 красавіка 2023, 17:26

Былы трэнер «Чэлсі» Грэм Потэр можа ўзначаліць «Лестэр», паведамляе Daily Mail.

Паводле інфармацыі крыніцы, лісы плануюць даведацца пра планы спецыяліста пасля звальнення з пасады трэнера лонданцаў.

Адзначаецца, што «Лестэр» разглядаў кандыдатуру Потэра яшчэ да таго, як той узначаліў «Чэлсі». Калі клуб атрымаецца застацца ў АПЛ, то 47-гадовы спецыяліст будзе фаварытам на пасаду трэнера каманды.

«Лестэр» займае 19-е месца ў АПЛ за 9 тураў да завяршэння чэмпіянату.