Усе навіны

Шоу працягнуў кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд»

4 красавіка 2023, 12:33
1

Абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Люк Шоу падоўжыў кантракт.

Новае пагадненне дзейнічае да 30 чэрвеня 2027 года. Футбаліст перайшоў з «Саўтгемптана» у 2014 годзе. З гэтага часу ён правёў 249 матчаў за каманду.

27-гадовы ангелец у бягучым сезоне правёў 36 матчаў за «МЮ». У яго актыве 1 гол і 6 асістаў.