Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Хацелася б, каб футбалістаў, спартоўцаў больш паважалі. Я заўсёды за нашыя зборныя вельмі заўзею. Трэба быць патрыётам»

4 красавіка 2023, 17:42
2

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш расказаў, што на яго думку трэба зрабіць для ўзняцця ўзроўню футбола ў Беларусі.

«Цяпер уся Еўропа, так, усе робяць крок наперад. Мы таксама. Я не скажу, што мы таксама стаім на месцы. Але нам трэба больш надаваць увагі дзіцячаму футболу. Усе пра гэта гавораць. Бо ўсё ідзе адтуль. Гэта і пляцоўкі, і кваліфікаваныя трэнеры, і папулярызацыя футбола ў краіне. Гэта значыць, хацелася б, каб футбалістаў больш паважалі. Паважалі ўвогуле спартсменаў. Таму што спартовая нацыя павінна быць.

А тое, што ў нас пакуль не атрымліваецца... Асабіста я заўсёды за нашу зборную, прычым не толькі ў футболе, а ва ўсіх відах спорту, вельмі заўзею. Гэта значыць, трэба быць патрыётам сваёй краіны. І колькі б не было крытыкі, гэта ўсё зразумела. У спорце без гэтага няма куды», – сказаў Молаш.