Усе навіны

Швейцарыя прыме жаночае Еўра ў 2025 годзе

5 красавіка 2023, 13:55

Чэмпіянат Еўропы сярод жанчын у 2025 годзе адбудзецца ў Швейцарыі, паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.

Турнір з удзелам 16 каманд пройдзе на 8 стадыёнах Швейцарыі ўлетку 2025 года.

На турнір таксама прэтэндавалі Польшча, Францыя і Данія/Фінляндыя/Нарвегія/Швецыя, якія планавалі правесці турнір разам.