Усе навіны

«Вeлес» не будзе выступаць у Д3 у сезоне-2023

5 красавіка 2023, 19:43

Віцебскі «Вeлес» не будзе выступаць у другой лізе чэмпіянату Беларусі ў сезоне-2023.

Мінулы сезон каманда завяршыла на стадыі 1/8 фіналу плей-оф Д3 і выйграла чэмпіянат сярод каманд Віцебскай вобласці.

Раней паведамлялася, што футбалісты «Велесa» на працягу некалькіх месяцаў не атрымліваюць выплат, абяцаных дырэктарам клуба Аляксандрам Шако. Таксама гульцы не атрымалі ўзнагарод за вынікі ў ДЗ.