Усе навіны

Эрык тэн Хаг – пасля 1:0 з «Брэнтфардам»: «Ганаруся нашай камандай»

6 красавіка 2023, 11:09

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў перамогу ў матчы з «Брэнтфардам» (1:0) у рамках перанесенага 25-га тура АПЛ.

«Мы гулялі вельмі добра, асабліва ў першым тайме. Другі больш быў падобны на бітву. Супраць такой моцнай каманды, як «Брэнтфард», няпроста паказваць добры футбол. Але ў нас былі страсць і жаданне, таму нам удалося дабіцца свайго.

Маркус Рэшфард забіў выдатны мяч. Ён зноў на вяршыні, у добрай форме, спадзяваюся, да канца сезона так і застанецца.

Гэта важная перамога, за 16 матчаў «Брэнтфард» прайграў толькі раз. Я ганаруся нашай камандай», – сказаў тэн Хаг.