Усе навіны

Хаві сказаў Месі, што ў выпадку вяртання ў «Барселону» збіраецца выкарыстоўваць яго ў цэнтры поля

7 красавіка 2023, 09:45

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві ўжо праводзіў размову з нападаючым «ПСЖ» Ліянелем Месі наконт яго магчымага вяртання ў каманду.

Па дадзеных BBC, менавіта коўч выступае ініцыятарам падпісання 35-гадовага аргенцінца. Бакі ўжо нібыта абмяркоўвалі гульнявыя моманты – Хаві сказаў, што збіраецца выкарыстоўваць Месі ў цэнтры поля перад апорным хаўбекам, а самому Леа гэтая ідэя спадабалася, бо падобную ролю ён выконвае ў зборнай.

Аднак адзначаецца, што афіцыйная прапанова прадстаўнікам гульца яшчэ не паступала, нягледзячы на публічныя заявы кіраўніцтва каталонцаў.

Статыстыка Месі ў бягучым сезоне тут.