Усе навіны

Родры: «Для мяне асаблівым было забіць першы гол у Лізе чэмпіёнаў»

12 красавіка 2023, 11:48

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Родры падзяліўся эмоцыямі пасля матчу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі».

«Выдатны вынік для нас і цудоўная гульня каманды. Для мяне сёння найважнейшай была гульня ў абароне. Яна была цудоўная і мы зразумелі, як іх караць. Для мяне асаблівым было забіць першы гол у Лізе чэмпіёнаў.

Часам разумеем, што мы не можам паказваць 80 працэнтаў валодання. Яны таксама гуляюць у футбол. Мы забілі тры, маглі забіць чатыры – гэта выдатны вынік. Не лічым справу зробленай. Трэба паспрабаваць выйграць у Мюнхене», – сказаў Родры.