Усе навіны

Еўра-2024 і Кубак Амерыкі-2024 правядуць адначасова

12 красавіка 2023, 19:47

ФІФА ўказала ў календары з 2023 па 2030 год, што чэмпіянат Еўропы і Кубак Амерыкі ў 2024 годзе правядуць адначасова.

Абодва турніры стартуюць 14 чэрвеня, завершацца 14 ліпеня.

Еўра будзе прымаць Германія, у фінальнай стадыі будуць гуляць 24 зборныя. Кубак Амерыкі згуляюць у ЗША, у ім прымуць удзел 16 каманд.