Усе навіны

«Аль-Наср» Раналду прапанаваў Маўрынью кантракт з зарплатай у 50 млн еўра ў год

12 красавіка 2023, 20:00

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью атрымаў прапанову ад «Аль-Насра», за які выступае Крышцiяну Раналду, сведчыць AS.

Размова ідзе аб кантракце на 2 сезоны з зарплатай 50 мільёнаў еўра за год. Гэта пагадненне патэнцыйна зробіць партугальца самым высокааплатным спецыялістам у свеце.

Маўрынью пры гэтым хоча працягнуць працу ў «Роме» – ён сфакусаваны на праекце клуба.

Сёння з'явілася інфармацыя, што «Аль-Наср» прыняў рашэнне звольніць Рудзі Гарсію. Афіцыйнай абʼявы ад клуба яшчэ не было.