Усе навіны
Відэа

Галкіпер «Гомеля» забанена на пяць матчаў за плявок у саперніцу ў матчы Кубка, дзе палявая зрабіла тры сэйвы ў серыі пенальці

13 красавіка 2023, 14:52

Брамнік «Гомеля» Вольга Гаўрук атрымала дыскваліфікацыю на пяць матчаў па выніках паядынку 1/8 фіналу жаночага Кубка Беларусі з ДЮСШ-ПалесДУ (0:0, 3:1 пен.).

Нагодай стаў эпізод, які адбыўся на 98-й хвіліне матча. У Гаўрук адбылася слоўная сварка з саперніцай па выніках якой варатар плюнула ў іграка ДЮСШ-ПалесДУ. Брамнік атрымала другую жоўтую картку і была выдаленая з поля (адзнака на відэа 2:16:33).

Адзначым, у складзе «Гомеля» не было запаснога галкіпера, таму ў варотах працягнула гульню капітан каманды Ганна Кушнерава. І яна выйграла серыю пенальці, адбіўшы тры ўдары.