Усе навіны

Санэ падчас бойкі назваў Манэ «чорным лайном» – немец шкадуе пра гэта

13 красавіка 2023, 20:20

Сталі вядомыя дэталі бойкі паміж гульцамі «Баварыі» Садыё Манэ і Лероем Санэ, у выніку якой сенегалец ударыў свайго аднаклубніка ў твар.

Нагадаем, што пасля матча з «Манчэстэр Сіці» у футбалістаў узнік канфлікт з-за гульнявых момантаў.

Як паведамляе Bayern & Germany са спасылкай на Brut, Санэ назваў партнёра па камандзе «чорным лайном».

Немец прызнаў, што шкадуе па сваіх словах. Манэ папрасіў прабачэння за паводзіны перад камандай.

Адзначаецца, што будучыня Садыё ў «Баварыі» зараз ужо не знаходзіцца пад пагрозай.