Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Украіны Саба: «Калі ў адборы на Еўра-2024 будзе Беларусь, мы не павінны там удзельнічаць»

14 красавіка 2023, 19:45

Былы трэнер зборнай Украіны Ёжэф Саба пракаментаваў загад Міністэрства моладзі і спорту Украіны аб забароне ўкраінскім спартсменам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах разам з расіянамі і беларусамі.

«Я лічу, што Мінмаладзёжспорту прыняло правільнае рашэнне, я падтрымліваю. Як увогуле УЕФА мог дапусціць Беларусь да спаборніцтваў? Гэта не нашы, а іхнія праблемы. Беларусь і Расію павінны дыскваліфікаваць адусюль. Яны ваююць супраць нас.

Я лічу, што калі ў адборы на Еўра-2024 будзе гуляць Беларусь, то мы не павінны там удзельнічаць. Няхай лепш нас дыскваліфікуюць, але гуляць з беларусамі ў адным турніры нельга. Будзем тады гуляць таварыскія матчы.

Нам трэба паднімаць шум у Еўропе і заручыцца падтрымкай краін ЕС. Толькі Еўропа можа нам дапамагчы. На МАК, ФІФА і УЕФА надзеі няма. Там сядзяць усе прадажныя, якія прадаліся за грошы «Газпрома», – сказаў Саба.