Усе навіны

Шахін можа стаць галоўным трэнерам «Барусіі» Д, калі клуб вырашыць звольніць Тэрзіча

4 траўня, 13:15

Нуры Шахін, які ўваходзіць у трэнерскі штаб дортмундскай «Барусіі», атрымаў прапанову ўзначаліць «Бешыкташ», паведамляе As.

Ён ужо сустракаўся з прэзідэнтам турэцкага клуба Хасанам Аратам. Адзначаецца, што Шахін зацікаўлены ў гэтым варыянце, але хоча паглядзець на сітуацыю ў сваёй цяперашняй камандзе ў канцы сезона.

У выпадку звальнення Эдзіна Тэрзіча кіраўніцтва дортмундцаў будзе разглядаць варыянт з прызначэннем Шахіна. Калі Тэрзіч застанецца ў камандзе яшчэ на сезон, Нуры можа прыняць прапанову «Бешыкташа», які звольніў свайго трэнера Фернанду Сантуша ў сярэдзіне красавіка.

Нагадаем, Шахін увайшоў у трэнерскі штаб «Барусіі» Д у снежні мінулага года. Да гэтага ён узначальваў турэцкі «Антальяспор».