Усе навіны

Савіцкі выйшаў на трэцяе месца па колькасці гульняў за «Нёман» у вышэйшай лізе

22 траўня, 21:38

Беларускі паўабаронца «Нёмана» Павел Савіцкі выйшаў на трэцяе месца па колькасці гульняў за свой клуб у вышэйшай лізе.

Матч супраць «Слуцка» стаў для футбаліста 240-м у чэмпіянаце Беларусі, такім чынам Савіцкі абагнаў Артура Крываноса, які правёў за клуб 239 матчаў.