Усе навіны

Пеп Гвардыёла – пра матч з «Брайтанам»: «Ніхто не гарантуе, што мы пераможам каманду з найлепшым білд-апам у свеце»

14 красавіка 2023, 20:50

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла лічыць білд-ап «Брайтана» найлепшым у свеце.

«Адставанне ад «Арсенала» (нягледзячы на 1 матч у запасе – заўв.) шэсць ачкоў, ніхто не гарантуе, што мы пераможам каманду з найлепшым білд-апам у свеце, гэтая найлепшая каманда – «Брайтан»

Няма каманды, якая б лепш дастаўляла мяч ад брамніка ў фінальную траціну», – сказаў Гвардыёла.

Матч «Манчэстэр Сіці» і «Брайтана» быў перанесены з канца красавіка з-за ўдзелу клубаў у Кубку Англіі, пра новую дату будзе паведамлена пазней.