Все новости

АБФФ не будзе рэагаваць на чуткі пра датычнасць «Шахцёра» і «Энергетыка-БДУ» да несумленных матчаў да атрымання інфармацыі ад сілавікоў Лукашэнкі (pressball.by)

17 красавіка 2023, 16:36

Як паведамляе pressball.by, АБФФ не будзе падвяргаць якiм-небудзь відам пакарання клубы, якiя могуць быць датычныя да несумленных матчаў, да атрымання афіцыйнай інфармацыі ад сілавікоў Лукашэнкi.

Раней суполка «Беларускі футбол» заявiла, што «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» могуць быць пакараныя i выключаныя з еўракубкаў з-за падазрэнняў у аказаннi ўплыву цi згоды на такi ўплыў на вынiк матчаў ЧБ-2022. Аднак крынiцы «Трыбуны» не пацвердзiлi гэтую iнфармацыю.

Нагадаем, 30 студзеня сілавікамі Лукашэнка заведзена крымінальная справа на прадстаўніка «Шахцёра» за аказанне ўплыву на вынік матча чэмпіянату Беларусі па футболе. Прозвішча падазраванага не называецца.