Усе навіны

Александэр-Арнальд зрабіў 50-ы асіст у АПЛ

18 красавіка 2023, 09:52

Абаронца «Ліверпуля» Трэнт Александэр-Арнальд зрабіў дзве рэзультатыўныя перадачы ў матчы 31-га тура АПЛ супраць «Лідса» (6:1).

Цяпер у яго актыве 50 асістаў у чэмпіянаце Англіі. Усяго ў яго 190 матчаў у АПЛ (11 галоў, 50 рэзультатыўных перадач).

24-гадовы англічанін у бягучым сезоне правёў 39 матчаў за «Ліверпуль» ва ўсіх турнірах – 3 галы, 6 асістаў.