Усе навіны

Хвашчынскі пра матч з БАТЭ: «У Барысаве добры стадыён «Гарадскі», з гісторыяй. Вельмі класная атмасфера»

18 красавіка 2023, 19:17

Нападаючы мінскага «Дынама» Уладзімір Хвашчынскі падзяліўся меркаваннем аб атмасферы матчу з БАТЭ (3:1). Сустрэча праходзіла ў Барысаве на стадыёне «Гарадскі». Гульню наведалі 4500 гледачоў.

– Напал заўсёды заўзятары арганізоўваюць. Тут добры стадыён. Прыйшлі людзі. Стадыён з гісторыяй. Вельмі класная атмасфера. З-за гэтага і напал барацьбы быў залімітавы, – сказаў Хвашчынскі ў эфіры праграмы «Спорт-кадр» на тэлеканале «Беларусь 5».