Усе навіны

«Баварыя» наклала рэкордны штраф на Манэ за бойку з Санэ

19 красавіка 2023, 13:55

«Баварыя» наклала на паўабаронцу Садыё Манэ за бойку з Лероем Санэ штраф у памеры 350 тысяч еўра, паведамляе Bild.

Гэты штраф стаў самым вялікім у гісторыі клуба. У 2012 годзе за бойку з Ар'енам Робэнам Франк Рыберы атрымаў штраф у суме 50 тысяч еўра.

Згодна з умовамі кантракту, Манэ мог быць пакараны штрафам у памеры зарплаты за месяц – 2 мільёны долараў.