Усе навіны

Рамашчанка пра зборную Беларусі: «Напэўна, справа ў змене пакаленняў. Магчыма, уплывае трэніровачны працэс. У нас крыху лепш атрымлівалася, чым у сучаснага пакалення»

19 красавіка 2023, 15:11

Найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Беларусі (20 галоў) і трэнер «Строгіна» Максім Рамашчанка распавёў пра вынікі зборнай Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2024.

– Чаму ў ваш час зборная выдатна гуляла з топавымі супернікамі, а зараз не можа паказаць нармальных вынікаў?

– Не першы раз чую гэтае пытанне. Яно вельмі актуальнае, і насамрэч на яго цяжка адказаць. Мусіць, справа ў змене пакаленняў. Магчыма, уплывае трэніровачны працэс. Мне пашанцавала аказацца ў той час з цудоўнымі футбалістамі. Таму ў нас крыху лепш атрымлівалася, чым у сучаснага пакалення.

– Ты вельмі крута забіваў Буфону. Гэта нешта асаблівае ў кар'еры футбаліста?

– Безумоўна. Гуляючы супраць такога саперніка, хочаш праверыць свае сілы і адпавядаць узроўню сярод сусветных зорак. Напэўна, недзе на куражы, на звышэмоцыях мы і перамагалі, – сказаў Рамашчанка.

Нагадаем, што ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2024 беларуская зборная правяла ўжо два матчы, у якіх уступіла Швейцарыі з лікам 0:5 і Румыніі - 1:2. У групе з шасці каманд беларусы займаюць апошняе месца.