Усе навіны

Тры з чатырох трэнераў-паўфіналістаў ЛЧ – родам з адной вобласці Італіі

20 красавіка 2023, 19:50

Галоўныя трэнеры трох каманд-удзельніц паўфіналу Лігі чэмпіёнаў 2022/23 нарадзіліся ў межах вобласці Эмілія-Раманьі, размешчанай на поўначы Італіі.

Коўч «Рэала» Карла Анчалоці нарадзіўся ў камуне Рэджола, якую засяляе менш за 10 тысяч чалавек. Настаўнік «Мілана» Стэфана Піолі паходзіць з Пармы, а галоўны трэнер «Інтэра» Сімоне Індзагі – родам з П'ячэнцы.

Адзіны не італьянскі трэнер-паўфіналіст цяперашняй Лігі чэмпіёнаў – гэта Пеп Гвардыёла, які нарадзіўся ў каталонскім муніцыпалітэце Санпедар.