Усе навіны

«Аль-Наср» патлумачыў жэст Раналду ў бок фанатаў «Аль-Хілаля»: «Крышцiяну пакутуе ад траўмы»

20 красавіка 2023, 23:38

«Аль-Наср» выступіў у абарону свайго капітана Крышцiяну Раналду.

«Раналду пакутуе ад траўмы. Яго адзінаборства з гульцом «Аль-Хілаля» Густава Куэльярам пачалося з удару ў адчувальнае месца. Гэта пацверджаная інфармацыя. Што да заўзятараў, яны могуць думаць усё, што хочуць», – гаворыцца ў каментары клуба для журналіста Мухамеда Эль-Энэзі.

Сёння таксама была інфармацыя, што саудаўскі юрыст Нуф бін Ахмед хоча дабіцца арышту і дэпартацыі Раналду з Саудаўскай Аравіі.