Усе навіны

ДЮСШ-2 з Рэчыцы выступіць у дывізіёне Гомельскай вобласці ў Д3 (Football.by)

21 красавіка 2023, 10:46

Паводле інфармацыі Football.by, у дывізіёне Гомельскай вобласці ў другой лізе зможа выступіць 8 каманд, замест 7 першапачаткова заяўленых.

«Рэчыцкая ДЮСШ-2 спачатку сышла, а потым вярнулася. Яе матч 1 тура супраць рагачоўскага «Дняпра», праўда, перанесены на 15 траўня, але ў календары каманда з'явілася, а значыць «Пропуску тура» не будзе», – паведамляе Football.by.

На сайце АБФФ табліца і расклад матчаў пакуль не зменены.