Усе навіны

«Астан Віла» можа прапанаваць «Сіці» 55 млн фунтаў за Уокера і Філіпса

22 красавіка 2023, 12:40

«Астан Віла» правяла ўнутранае абмеркаванне трансферу двух гульцоў «Манчэстэр Сіці», паведамляе Football Insider.

«Віла» летам можа прапанаваць «гараджанам» 55 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў за дуэт футбалістаў – Кайла Уокера і Келвіна Філіпса.

Адзначаецца, што «Сіці» можа пагадзіцца на такую прапанову.

27-гадовы Філіпс і 32-гадовы Уокер – адны з галоўных летніх трансферных мэт «Астан Вілы», паколькі Унаі Эмер імкнецца ўзмацніць пазіцыю правага абаронцы і цэнтральнага хаўбека.

Кантракт Уокера з «Сіці» заканчваецца ў канцы наступнага сезона, Тransfermarkt ацэньвае яго ў 15 мільёнаў еўра.

Філіпса Тransfermarkt ацэньвае ў 35 мільёнаў еўра, яго пагадненне з манчэстэрскім клубам разлічана да лета 2028 года.

Уокер у бягучым сезоне правёў 26 матчаў за «Сіці», зрабіў 1 асіст.

На рахунку Філіпса 15 сустрэч без выніковых дзеянняў.