Усе навіны

Галкіпер «Хвалі» Станкевіч: «Пакінуў «Баранавічы» з-за рознагалоссяў з трэнерскім штабам»

2 траўня, 11:25

Брамнік «Хвалі» (Д2) Аляксей Станкевіч распавёў пра тое, як пераходзіў у каманду.

– Я нечакана для многіх перайшоў з «Баранавічаў» у сярэдзіне мінулага года. Нечакана нават для мяне. Адбыліся рознагалоссі з трэнерскім штабам, у выніку чаго вырашыў сыйсці з гэтага клуба.

Прычым у мяне не было нейкіх варыянтаў, дзе прадоўжыць кар'еру. Проста вырашыў сыйсці з «Баранавічаў», а ў далейшым ужо шукаў клуб.

Трэба было недзе трэніравацца. Таму патэлефанаваў у пінскую «Хвалю». Мне там дазволілі патрэніравацца з камандай. Ну а потым ужо вырашылі заключыць кантракт, і я ўжо адказаў згодай, – сказаў Станкевіч.