Усе навіны

«Кызыл-Жар» Сцяпанава, Бярозкіна і Навумава ўпершыню страціў ачкі ў 7-м туры чэмпіянату Казахстана

22 красавіка 2023, 14:41

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава ўпершыню страціў ачкі 22 красавіка ў 7-м туры чэмпіянату Казахстана. Праз нічыю з «Каспіем» беларусаў Аляксея Залескага, Дзмітрыя Падстрэлава і Максіма Плотнікава (1:1) «Кызыл-Жар» страціў 2 ачкі.

«Кызыл-Жар» лідзіруе ў табліцы чэмпіянату Казахстана з 19 ачкамі.