Усе навіны

Нурымбета выклікалі ў моладзевую зборную Казахстана

23 траўня, 19:06

Нападаючага «Гомеля» Абінура Нурымбета выклікалі ў моладзевую зборную Казахстана з 3 па 11 чэрвеня.

За гэты час зборная правядзе ў Тбілісі два таварыскія матчы супраць аднагодкаў з Грузіі.

У бягучым сезоне гулец выйшаў на поле ў шасці матчах і вызначыўся адным голам. Падрабязная статыстыка тут.