Усе навіны

«Барусія» Д зноў узначаліла табліцу Бундэслігі, «Баварыя» адстае на адно ачко

22 красавіка 2023, 21:31

Завяршыліся суботнія матчы 29 тура чэмпіянату Германіі.

«Барусія» Дортмунд скарысталася асечкай «Баварыі» і зноў узначаліла турнірную табліцу.

Дортмундцы дома разграмілі «Айнтрахт» (4:0), а мюнхенцы на выездзе саступілі «Майнцу» (1:3).

«Баварыя» цяпер адстае на адно ачко – 59 супраць 60.

Трэцім ідзе «Уніан» (52), чацвёртым – «Лейпцыг» (51), пятым – «Фрайбург» (50).