Усе навіны

Карла Анчалоці: «11 ачкоў адставання ад «Барсы» не адлюстроўваюць таго, што мы бачылі падчас матчаў»

24 красавіка 2023, 16:54

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў адставанне ад першай у турнірнай табліцы Ла Лігі «Барселоны».

«11 ачкоў адставання не адлюстроўваюць таго, што мы бачылі падчас матчаў.

«Рэал» і «Барселона» не так далёка адзін ад аднаго па якасці», – сказаў Анчалоці.

«Рэал» і «Барселона» ў сезоне 2022/23 правялі паміж сабой 5 афіцыйных матчаў. Мадрыдцы перамаглі ў першым крузе Ла Лігі (3:1) і паўфінальным матчы ў адказ 1/2 фіналу Кубка Іспаніі (4:0). Каталонцы атрымалі перамогу ў матчы за Суперкубак Іспаніі (3:1), у другім крузе Ла Лігі (2:1) і ў першым матчы 1/2 фіналу Кубка Іспаніі (1:0).