Усе навіны

Трэнер «Нёмана» Кавалевіч пра свае дыскваліфікацыі: «На броўке я ці не – не сутнасць. Спакайнейшымi будзем на тым свеце»

25 красавіка 2023, 20:08

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў свае дыскваліфікацыі.

– Вы вярнуліся пасля дыскваліфікацыі. Засумавалі па тым, як на броўке кіраваць камандай?

– Я магу і не быць на броўке. Тут самае галоўнае – трэніровачны працэс. А на броўке ці не – не сутнасць.

– У пачатку года многія віншавалі вас з [55-гадовым] юбілеем. У такім, ужо шаноўным, узросце няма думкі, што варта паводзіць сябе спакойней?

– Спакойней будзем паводзіць сябе на тым свеце. Зараз будзем паводзiць сябе, як паводзiм, – сказаў Кавалевіч.

Нагадаем, матч супраць «Мінска» стаў для Кавалевіча першым у ЧБ пасля адбыцця 5-матчавай дыскваліфікацыі.