Усе навіны

Галявая перадача Багамольскага вывела «Нафтчы» ў фінал Кубка Азербайджана

26 красавіка 2023, 22:07

«Нафтчы» у матчы ў адказ 1/2 фіналу Кубка Азербайджана перайграў «Туран» (2:0). Першы матч завяршыўся з лікам 0:1.

Беларускі нападаючы «Нафтчы» Ягор Багамольскі выйшаў на поле на 78-й хвіліне, а на 98+ аддаў галявую перадачу.

У 26 матчах Багамольскі забіў 4 мячы і аддаў 6 галявых перадач.