Усе навіны

«Шэфілд Юнайтэд» вярнуўся ў АПЛ

27 красавіка 2023, 10:55

«Шэфілд Юнайтэд» датэрмінова забяспечыў сабе выхад у АПЛ на наступны сезон.

У 44-м туры Чэмпіёншыпа каманда перамагла «Вэст Бромвіч» – 2:0 і забяспечыла сабе другое месца, якое дае права выйсці ў АПЛ на наступны сезон.

Каманда набрала 85 ачкоў і займае другое месца. Лідзіруе «Бернлі» (95 ачкоў), які раней гарантаваў сабе пуцёўку ў элітны дывізіён. Трэцім ідзе «Лутон» – 78 ачкоў.

«Шэфілд Юнайтэд» вылецеў з АПЛ у сезоне-2020/21. Тады каманда заняла апошняе, 20 месца.