Усе навіны

«ПСЖ» шукае цэнтральнага абаронцы з левай працоўнай нагой, варыянты – Лапорт і Люка Эрнандэс

29 красавіка 2023, 21:54

Футбольны дарадца «ПСЖ» Луіш Кампуш займаецца пошукам новага цэнтральнага абаронцы з левай працоўнай нагой, паведамляе L'equipe.

Разглядаюцца варыянты з Эмерыкам Лапортам з «Манчэстэр Сіці» і Люкай Эрнандэсам з «Баварыі».

Раней паведамлялася, што каманда Пепа Гвардыёлы гатовая выставіць 28-гадовага хаўбека на трансфер з-за яго жадання мець больш гульнявой практыкі.

Што тычыцца Эрнандэса, то ён цяпер аднаўляецца пасля разрыву крыжападобнай звязкі і па чутках вельмі блізкі да падпісання новага кантракту з мюнхенцамі.