Усе навіны

Шукурава праз некалькі дзён павінны выпісаць са шпіталя. Ёсць магчымасць, што ён згуляе ў Кубку Беларусі супраць БАТЭ («На мяжы фолу»)

1 траўня 2023, 10:50
1

Як паведамляюць журналісты праграмы «На мяжы фолу», у нядзелю Алімардона Шукурава перавялі з рэанімацыі ў агульную палату. Нагадаем, што футбаліста «Нёмана» забрала машына хуткай дапамогі пасля сутыкнення з брамнікам мінскага «Дынама» Фёдарам Лапавухавым.

Чакаецца, што са шпіталя яго выпішуць праз некалькі дзён. Існуе верагоднасць, што хаўбек нават зможа паўдзельнічаць у кубкавым паўфінале ў адказ з БАТЭ 10 мая.