Усе навіны

Трэнер БАТЭ Ражкоў пра матч з «Белшынай»: «Яна ніколі не была простым супернікам, асабліва ў сябе дома»

1 траўня 2023, 17:45

Асістэнт галоўнага трэнера БАТЭ Ігар Ражкоў расказаў аб падрыхтоўцы да матчу бліжэйшага тура чэмпіянату Беларусі.

У матчы 7-га тура БАТЭ сустрэнецца з «Белшынай». Паядынак пройдзе 6 траўня.

Нагадаем, у двух матчах 1/4 фіналу барысаўчане разграмілі бабруйчан – 5:0, 5:0.

– «Белшына» ў Кубку і «Белшына» ў чэмпіянаце – розныя каманды?

– У любым выпадку Кубак быў даўно. Каманда пасля яго згуляла дастаткова матчаў, яна ніколі не была простым супернікам, асабліва ў сябе дома, – сказаў Ражкоў.