Усе навіны

Банэ далучыўся да «Ланса» (Санці Уна)

15 траўня, 18:56

Экс-абаронца БАТЭ Сідзі Банэ падпісаў кантракт з «Лансам» з французскай Лігі 1, паведамляе журналіст Санці Уна.

Пагадненне футбаліста з клубам разлічана да чэрвеня 2028 года. Сума трансферу склала каля 300 тысяч.

Адзначым, што за «Ланс» выступае экс-абаронца «Энергетыка-БДУ» Абдукодзір Хусанаў.

У гэтым сезоне Сідзі Банэ правёў пяць за БАТЭ матчаў ва ўсіх турнірах.