Усе навіны

«Інтэр» гатовы прадаць Лаўтара «МЮ» за 70 млн фунтаў

1 траўня 2023, 19:02

«Інтэр» гатовы летам прадаць «Манчэстэр Юнайтэд» форварда Лаўтара Марцінэса, паведамляе Football Insider.

Міланскі клуб хоча атрымаць за 25-гадовага аргентынца каля 70 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, а атрыманыя сродкі ўкласці ў летнія трансферы.

«Юнайтэд» разглядаюць Лаўтара, калі ім не ўдасца падпісаць нападніка «Тотэнхэма» Хары Кейна. Лонданцы просяць за свайго футбаліста 100 мільёнаў фунтаў, таму трансфер можа і не адбыцца.

Галоўны трэнер «МЮ» Эрык тэн Хаг лічыць Марцінэса ідэальным форвардам для яго сістэмы гульні.

Адзначаецца, што за Лаўтара таксама сочаць «Рэал» і «Арсенал».трансф