Усе навіны

«Лідс» можа звольніць Грасію, ён узначаліў каманду ў лютым

1 траўня 2023, 21:05

Кіраўніцтва «Лідса» разглядае магчымасць звальнення Хаўера Грасіі з пасады галоўнага трэнера каманды, паведамляе The Telegraph.

53-гадовы іспанец узначаліў клуб у лютым замест Джэсі Марша, на той момант каманда займала 17-е месца ў чэмпіянаце Англіі, маючы аднолькавую колькасць ачкоў з «Эвертанам», які знаходзіўся ў зоне вылету.

Цяпер «Лідс» займае 16-е месца, маючы на 1 ачко больш, чым 18-ы «Лестэр».

У мінулым туры клуб саступіў «Борнмуту» з лікам 1:4, апошняя перамога датаваная 4 красавіка, калі быў пераможаны «Нотынгем Форэст» (2:1).