Усе навіны

«Барселона» трэці раз запар згуляе ў фінале жаночай Лігі чэмпіёнаў

2 траўня 2023, 22:03

«Вольфсбург» і «Барселона» згуляюць у фінале жаночай Лігі чэмпіёнаў-2022/23.

Нямецкі клуб у паўфінале прайшоў «Арсенал» (5:4, 2:2 і 3:2), а каталонкі – «Чэлсі» (2:1, 1:0 і 2:1).

Матч адбудзецца 3 чэрвеня ў нідэрландскім Эйндховэне.

«Барселона» трэці сезон запар даходзіць да фіналу, у сезоне 2020/21 каманда стала чэмпіёнам, адолеўшы «Чэлсі», а ў мінулым годзе саступіла «Ліёну».

Нагадаем, за клуб гуляе дзейная ўладальніца жаночага «Залатога мяча» Алексія Пуцельяс.