Усе навіны

Сяргей Гурэнка: «Людзі ў АБФФ рапартуюць, што беларускі футбол – райскі сад. А дасягненне адно – паклалі 40 палёў 20 на 40. Хутка будзем бульбай гуляць»

4 траўня, 18:46
3

Беларускі спецыяліст Сяргей Гурэнка падзяліўся меркаваннем пра развіццё беларускага футбола.

– Самы проста індыкатар ўзроўню футбола – наведвальнасць. Колькі ходзіць на топавыя каманды?

– Чалавек 300-500 (сярэдняя наведвальнасць 6-га тура чэмпіянату Беларусі склала 2081 чалавек – Tribuna.com). Калі БАТЭ гуляе з менскім «Дынама», часам можа прыйсці тры тысячы, у найлепшым выпадку.

У нас наогул усё асела – фінансаванне, матэрыяльная база, дзіцяча-юнацкі футбол, умовы для футбалістаў.

Але галоўнае, што на паперы ў нас усё цудоўна. Людзі ў федэрацыі рапартуюць, што 4 гады мінулі выдатна. І беларускі футбол – гэта райскі сад.

– Пра якія дасягненні пішуць?

– Там адно дасягненне: «Мы паклалі 40 палёў [памерамі] 20 на 40». Ну і сістэма, якую ніхто не бачыў, не чытаў і не ведае.

– У Расіі раз у 5-7 гадоў кажуць пра укараненне нямецкай стратэгіі. У вас таксама?

– У нас кажуць [у федэрацыі]: «А мы ў расiян узялі стратэгію». Атрымліваецца, вы ўзялі стратэгію ў немцаў, а мы – у рускіх, якія ўзялі ў немцаў. Цяпер мадэрнізуем яе – і ўсё. Хутка будзем бульбай у футбол гуляць.

– Ёсць меркаванне, што калі б не 150 млн чалавек, Расiя цяпер знаходзілася б у такім жа футбольным крызісе, як Беларусь. За вылікам аазіс накшталт «Краснадара» і Масквы, у нас таксама вялізныя праблемы ў рэгіянальных акадэміях.

– Расія павінна адной Масквой закрываць усе праблемы футбола. Ці шмат краін, дзе пражывае 15-20 млн чалавек?

Але чаго тут казаць, калі ў нас [у Расіі] не могуць выхаваць аднаго цэнтральнага абаронцу за 10 гадоў. Бярaзуцкія гулялі 16 гадоў, сышлі, а пазіцыю закрыць няма кім.

– Агульная рыса расійскага і беларускага футбола: у яго актыўна ўмешваецца дзяржава. Можа быць, калі б не гэта, дык кіраўніком федэрацыі не станавіўся б чыноўнік з умоўнай Віцебскай вобласці?

– Дзяржава павінна дапамагаць футболу, таму што гэта сацыяльны праект. Ён аб'ядноўвае людзей, гуртуе, дае ім радасць і свята. Бачыце, колькі людзей прыйшло на гульню ў Валгаградзе [у гонар 80-годдзя перамогі ў Сталінградскай бітве] (36 тысяч чалавек – Tribuna.com)?

Значыць, свята можна рабіць. Але дзяржава не можа кантраляваць усё. На месцах мусяць быць людзі, здольныя ўсё гэта арганізаваць. На жаль, зараз шмат старонніх. На 10 чалавек – 1 футбольны, 9 – не. Вось гэта і перашкаджае, – сказаў Гурэнка.