Усе навіны

Гулец вышэйшай лігі пра «Шахцёр»: «Калі футбалісты мелі дачыненне да дагаварнякоў, то павінныя сканчаць кар'еры»

5 траўня 2023, 22:10

Гулец вышэйшай лігі ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» падзялілася меркаваннем пра сітуацыю ў «Шахцёре».

Нагадаем, што «Шахцёр» падазраецца ў стымуляванні трэціх клубаў чэмпіяната Беларусі. Пад падазрэннем аказаліся пяць матчаў мінулага сезона. Таксама пад падазрэнне патрапіў «Энергетык-БДУ».

– Улічваючы ўсе навіны вакол «Шахцёра», ці трэба караць клуб?

– Глядзіце, тут трэба разумець адну рэч. Калі ў несумленных справах удзельнічалі кіраўнікі клубаў, то, канешне, іх трэба караць. Калі пра гэта ведалі яшчэ і футбалісты, дык трэба караць і іх. Калі ж спартоўцы былі не ў курсе, то, лічу, іх чапаць не варта, яны ні пры чым. Таму пакаранне павінны падвергнуцца менавіта функцыянеры – каманду як такую чапаць не варта.

Калі б у нас сапраўды ўсё было па палічках (злачынства такое - пакаранне такое), тады можна было б нешта меркаваць, чымсьці апераваць. Але ж мы бачым зусім іншыя рэчы. Адзін удзельнічаў у дагаворных матчах - сеў у турму (Аляксей Казлоў, напрыклад). Другі ўдзельнічаў – зараз гуляе.

Але, паўтаруся, калі датычныя да несумленных гульняў былі і футбалісты «Шахцёра», і кіраўнікі клуба, то трэба ўжываць аднолькавыя меры. Тое ж тычыцца і фігурантаў іншых клубаў, якія замяшаныя – «Белшыны» і «Энергетыка-БДУ».

– Якія меры?

– Я ў гэтым плане бязлітасны: калі футбалісты мелі дачыненне да дагаварнякоў, то павінны заканчваць свае кар'еры і не набліжацца да футбола. Таму што потым «дзякуючы» такім дзеячам цень кідаецца на сумленных людзей. І пакаранне павінны панесці не толькі ігракі, але і менеджэры, кіраўнікі. Яны ж самі павінны весці працу па недапушчэнні несумленных гульняў і гэтак далей. Так што таксама вінаватыя, – сказаў футбаліст вышэйшай лігі.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.