Усе навіны

«Баварыя» падпіша паўабаронцу «Аўгсбурга» Дэл'Эрбу

5 траўня 2023, 23:50

Паўабаронца «Аўгсбурга» Давідэ Дэл'Эрба» пяройдзе ў «Баварыю», паведамляе Sky Sport Italia.

Па дадзеных крыніцы, клубы ўжо дасягнулі дамоўленасці. Сам футбаліст згодзен на пераход. Гулец выступаў за юнацкія зборныя Германіі, але мае італьянскія карані. За ім сочыць трэнерскі штаб зборнай Італіі.

19-гадовы футбаліст пакуль не гуляў за першую каманду «Аўгсбурга». Ён правёў 31 матч за «Аўгсбург» U-19 у бягучым сезоне (6 галоў, 4 асісты).