Усе навіны

«МЮ» вырашыў не выкупляць Вегорста

6 траўня 2023, 15:53

«Манчэстэр Юнайтэд» прыняў канчатковае рашэнне па магчымым выкупе нападаючага Ваута Вегорста, сведчыць Manchester Evening News.

30-гадовы нідэрландзец выступае за каманду на правах арэнды з «Бернлі».

Па дадзеных крыніцы, манкуніянцы не будуць афармляць паўнавартасны трансфер. Вегорст вернецца ў «Бернлі», які выйшаў у АПЛ.

«МЮ» пры гэтым плануе летам набыць новага форварда, разглядаюцца Хары Кейн («Тотэнхэм»), Віктар Асімхен («Напалі»), Рандаль Кало-Муані («Айнтрахт»), Гансалу Рамуш («Бенфіка») і Махамед Кудус («Аякс»).

Вегорст у 26 матчах за «д'яблаў» забіў 2 мячы і аддаў 3 асісты, яго падрабязная статыстыка – тут.