Усе навіны

Трэнер брэсцкага «Дынама» Нікіфарэнка пасля 1:3 ад «Нёмана»: «Добра, што трэцюю гульню запар мы хутка забіваем, але лепш бы рабілі гэта напрыканцы матча»

6 траўня 2023, 22:18

Трэнер брэсцкага «Дынама» Сяргей Нікіфарэнка падзяліўся меркаваннем пра матч з «Нёманам» (1:3) у 7-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Хацелася б, каб з кожнай гульнёй мы дадавалі, але сёння, скажам так, вынік з аднаго боку можна зразумець, а з другога боку, гуляючы дома пры такіх заўзятарах і ў гонар свята, я лічу, што мы правалілі гэты матч.

Добра, што трэцюю гульню запар мы хутка забіваем, але лепей бы рабілі гэта ў канцы, калі ў саперніка застаецца мала часу. Бракуе нам псіхалагічнага стану, каб адчуць упэўненасць. Часам складваецца такое ўражанне, што мы нечага баімся.

Накшталт забіваем, ёсць перадумовы да далейшых дзеянняў, але ўсё пераварочваецца ў іншы бок. Мабыць, на дадзены момант мы пакуль яшчэ не ў стане трымаць сябе на больш высокім узроўні. Я звязваю гэта з тым, што ўзровень майстэрства пакуль не дазваляе нам трымаць гэтую планку.

– З чым звязана малая колькасць небяспечных момантаў?

– Мы забілі хуткай гол і хутка дазволілі суперніку зраўняць, пасля чаго было хвілін дзесяць, дзе мы маглі забіваць. Тады адчулі той смак гульні, якую мы можам паказваць пакуль што перыядамі, а не на працягу ўсяго матча. У Эдгара [Алехновiча] было выйсце добрае, некалькі кутніх. 10-15 хвілін быў даволі добры адрэзак. У астатнім, вядома, трэба прыбаўляць.

– Пракаментуйце дэбют Фісюка і Бурака ў вышэйшай лізе.

– Мы за імі глядзім і назіраем. Жадаем, каб яны адчулі атмасферу стадыёна і дужання ў такіх матчах. Калі не даваць шанцы, то пра якое развіццё можа ісці гаворка? – сказаў Нікіфарэнка.