Все новости

Корзун пра нерэалізаваны момант з мінскім «Дынама»: «Сякера. Мне ў дзяцінстве заўсёды казалі: «Ідзі чакань, набівай». Я ў гэтых падкатах…»

7 траўня 2023, 19:51

Капітан «Шахцёра» Мікіта Корзун пракаментаваў паразу ад мінскага «Дынама» (0:1) і свой нерэалізаваны момант на 74-й хвіліне, калі ён прабіваў галавой і трапіў у варатара мінчан.

– Як лічыш, саступілі па гульні ці не?

– Лічу, што не па гульні лік. Ізноў жа такая памылка нязмушаная, я лічу… Прапусцілі. А так, лічу, што роўная гульня была сёння. Абедзьве [каманды] хацелі. Не ведаю... Нельга такія прапускаць у такіх матчах. Нічога страшнага, рухаемся далей, на дыстанцыі паглядзім.

– Момант свой [на 74-й хвіліне] пракручваеш цяпер у галаве. Як так атрымалася?

– Ды сякера. Мне ў дзяцінстве заўсёды казалі: «Ідзі чакань, набівай». Я ў гэтых падкатах… Па выніку вывальваюся сам-насам і не забіваю. Тэхніка і майстэрства.

Дзякуй і рэспект балельшчыкам, што прыехалі. Прыемна заўсёды, калі цябе падтрымліваюць. Малайцы, – сказаў Корзун.