Усе навіны

«Ювентус» падняўся на другое месца ў Серыі А

7 траўня 2023, 20:25

«Ювентус» на выездзе перамог «Аталанту» ў 34-м туры Серыі А.

Дзякуючы гэтай перамозе каманда Масіміліяна Алегры ўзнялася на другое месца ў турнірнай табліцы.

Турынцы абышлі «Лацыа», які саступіў у гэтым туры «Мілану» (0:2).

Пасля 34 тураў у «Ювентуса» 66 ачкоў, у трэцяга «Лацыа» 64 балы. Далей ідуць «Інтэр» (63 ачкі) і «Мілан» (61). «Аталанта» і «Рома» з 58 баламі дзеляць шостае і сёмае месцы.

«Напалі» датэрмінова выйграў чэмпіянат.