Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Хочам, каб Дэ Хеа застаўся ў камандзе»

8 траўня 2023, 11:49

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг заявіў, што клуб мае намер падоўжыць кантракт з галкіперам Давідам Дэ Хеа.

«Мы хочам, каб Дэ Хеа застаўся ў камандзе. Хочам пралангіраваць пагадненне, каб ён быў з намі ў наступным сезоне», – адказаў тэн Хаг на пытанне журналіста Лоры Уітвела.

Дзеючы кантракт іспанца заканчваецца летам. Інсайдэр Фабрыцыа Рамана дадае, што «МЮ» на працягу некалькіх месяцаў вядзе з 32-гадовым футбалістам перамовы.