Усе навіны

«МЮ» прапаноўваў 150 млн еўра за Фаці, калі прэзідэнтам «Барселоны» быў Бартамеу

8 траўня 2023, 14:12

Некалькі гадоў таму «Манчэстэр Юнайтэд» ужо рабіў «Барселоне» дарагую прапанову па трансферу вінгера Ансуа Фаці.

Як паведамляе Сaught Offside са спасылкай на Mundo Deportivo, тады «чырвоныя д'яблы» прапаноўвалі 150 мільёнаў еўра, але кіраўніцтва «Барселоны» на чале з экс-прэзідэнтам Жазэпам Бартамеу вырашыла не прадаваць гульца.

Цяпер «Барса» гатова аддаць Фаці «Вулверхэмптону» у абмен на Рубена Невеша і 30 мільёнаў еўра.

Нягледзячы на адхіленую прапанову некалькігадовай даўніны, «Манчэстэр Юнайтэд» усё яшчэ зацікаўлены ў падпісанні 20-гадовага іспанскага вінгера. Таксама Фаці знаходзіцца ў сферы інтарэсаў «Тотэнхэма», «Баварыі» і «ПСЖ».