Усе навіны

«Вест Хэм» гатовы прадаць Райса клубу ЛЧ за 120 млн фунтаў або 100 млн плюс хаўбек

9 траўня, 10:12

Паўабаронца «Вест Хэма» Дэклан Райс можа пакінуць клуб летам, калі «малатабойцы» атрымаюць выгадную прапанову па ім, паведамляе Sky Sports.

Лонданскі клуб гатовы адпусціць футбаліста ў клуб ЛЧ за 120 млн фунтаў. Як іншая опцыя – 100 млн плюс гулец з лініі паўабароны.

Самым верагодным варыянтам працягу кар'еры Райса называюць «Арсенал» – была інфармацыя, што Дэклан захапляецца гульнёй каманды Мікеля Артэты. Сярод іншых прэтэндэнтаў – «Чэлсі», «Манчэстэр Юнайтэд» і «Ліверпуль».

Райс мае дзейны кантракт з «Вест Хэмам» да 2025 года. Цяпер ён атрымлівае каля 70 тысяч фунтаў у тыдзень, а патэнцыйны трансфер павялічыць яго заробак у тры разы.

У гэтым сезоне Райс мае ў актыве 4 галы і 4 асісты ў 44 матчах, падрабязная статыстыка 24-гадовага апорніка – тут.